Мэты конкурсу.

Музычны Форум, гэта перш за ўсё вакальны конкурс сучаснай песьні.
Ён ставіць сваёй мэтай падтрымку таленавітай моладзі,
якая мае вакальныя здольнасці.
Мы даем магчымасць выйсці на рэспубліканкую сцэну
праз праекты "Звуки школ" і кастынг на "Эўрабачанне".

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел.
Дасылайце свае пытаньні на нашу электронную пошту: muzforum@tut.by

Wednesday, November 26, 2008

Запрашаем!

Слуцк, Капыль, Мікашэвічы,
Лунінец, Клецк, Нясвіж,
Любань, Старыя Дарогі і Мінск.
Усіх запрашаем да нас на конкурс!
Палажэнне і анкета-заяўка тут: Палажэнне'2008

Wednesday, November 12, 2008

Рэпетыцыя.

Усім удзельнікам:
наступная рэпетыцыя ў пятніцу, 14 лістапада,
а 18-й гадзіне.
Натуральна, у канцэртнай зале!
Будзе толькі адна гадзіна (можа з паловай:))).

Wednesday, October 15, 2008

"Минская волна"

Слухайце навіны на хвалях "Минская волна" 105,3 FM
у Салігорску.

Saturday, October 4, 2008

Monday, September 29, 2008

Музычны Форум'2008


Пачынаецца чацвёрты, па ліку, конкурс вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў
"Музычны Форум ' 2008". За мінулыя тры гады шмат маладых людзей атшукалі сваі месцы на эстрадзе Салігорска і Мінскай вобласці, дзякуючы нашаму праекту. Нашы фіналісты вядомы як на Салігорскіх сцэнах, так і на канале "ОНТ".

Пачынаем наступны "курс" выхавання новых вакалістаў.
Кастынг: 4 і 5 кастрычніка, з 12 да 18 гадзін на сцэне Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў (Л.Камсамола 19).
Калі ласка!
Запрашаем прайсці гэты шлях і паспрабаваць сябе ў якасці эстраднага артыста!

Паштовая скрыня: muzforum@mail.by
Тэлефоны для даведак:
MTC (+375 29) 504 53 03 Кaця
Velcom (+375 29) 383 67 91 Насця


Аўтар і кіраўнік праекта
Вячаслаў Ждановіч

Sunday, June 15, 2008

DRUM&ФЭСТ



Новы дуэт на сцэне "Айсберга".
Учора адбылася прэзентацыя дзвух новых трэкаў
на сцэне дэнс-клуба "Айсберг":
1.Сотвар
2.Гэй!
Атрымалася файна, слухачам прышлося да спадобы.

"Звуки школ".Фінал.








Стала вядома
аб тэрмінах правядзення канцэрта
і выхаду праграм
на “АНТ”.

Канцэрт у "Мірскім замку" адбудзецца 29 чэрвеня (нядзеля) 2008 года.
Пачатак а 18:00.
Працягласць канцэрту: да 1 гадзіны 40 хвілін
Кіроўныя: Сяргей Дарафеяў (АНТ), Паліна Жданавіч, Васіль Раінчык (малодшы).

Ад'езд (ад АНТ) 29 чэрвеня ў 12:00
Аўтобус падае АНТ (40 месцаў)

Рэпетыцыя і прагон канцэрту ў 15:00 (на сцэне працуюць УСЁ)
Гатовасць у 17:40
Адмысловыя госці з Расіі і Ўкраіны, а таксама Міша Ліла (пераможца леташняга праекту).

Уся інфармацыя аб удзельніках размешчаная на сайце www.zvukishkol.сom
Праграмы па 2,5 хвіліны выходзяць з 22 чэрвеня (нядзеля) да 11 ліпеня (пятніца).

12 ліпеня 2008 года, прыкладна ў 17:00 - тэлевізійная вэрсія «Звуки школ» у Мірскім замку, SMS галасаванне.

14 ліпеня, у панядзелак, у праграме "Выбар", у прамым эфіры будуць абвешчаныя вынікі галасавання. Узнагароджанне пераможца!

Ад Салігорска ўдзельнічаюць:
1. Грыша Гільмулін (Моё поколение)
2. Насця Міклашэўская (Белакрылы Анёл)
3. Каця Новікава (Золак)




Вячаслаў Ждановіч

Tuesday, May 13, 2008

"Звуки школ".Кастынг.





Па выніка папярэдняга праслухоўвання (1 траўня 2008 года)
трое салігарчан прайшлі ў наступны тур праекта.
Наступнае выпрабаванне пройдзе ўжо ў чацвер, 15 траўня.
На тэлевізійны кастынг едуць:
Каця Новікава
Насця Міклашэўская
Грыша Гільмулін
Усім ім поспеху!

Tuesday, January 29, 2008

Падзяка.


Хачу выказаць падзяку за падтрымку праекта:
Алене (Mary Key)
сетке крамаў "DNK "
цырульні "Красота"

Thursday, January 24, 2008

праект "Звуки школ"



Хутка распачне працу праект "Звуки школ".
Да яго рыхтуюцца дзве фіналісткі праекта "Музычны Форум'2007"
Кацярына Новікава і Настасся Міклашэўская.
Яны будуць пець маі песьні на словы
Жаны Шусцер і Галіны Балахоўскай:
"Золак" і "Белакрылы Анёл".

Tuesday, January 22, 2008

Фінальны тур


26 сьнежня, 2007 года адбыўся фінальны тур
Конкурса вакалістаў горада Салігорска ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў
“Музычны Форум’2007”.
Дзеянне адбывалася на сцэне дзіцячай школы мастацтваў.
Бралі ўдзел восемь фіналістаў.
Усе выканалі па дзве песьні на Беларускай і замежнай мовах,
і ў дадатак праспявалі дуэтамі.
Такім чынам – 20 нумароў.
У складзе журы былі наступныя творчыя асобы:
Сяргей Ждановіч (NonStopRecords)
Людміла Казачкова
Марына Ждановіч
Рэп-гурт “Нестандартны варыянт”
Алег Шчэрбаў
Вячаслаў Ждановіч
Выстаўлялі баллі ад 6 да 10. Атрымалася наступнае:
1. Таццяна Дубоўская – 348 (IV)
2. Aнжэла Рабчук – 352 (III)
3. Яўген Гурыновіч – 297 (VIII)
4. Кацярына Меляшчэня – 309 (VI)
5. Іван Чарнагалоў – 299 (VII)
6. Настасся Міклашэўская – 353 (II)
7. Ганна Данілевіч – 319 (V)
8. Кацярына Новікава – 368 (I)

Віншую з перамогай Кацярыну Новікаву
і жадаю далейшага творчага ўзыходжання!

Да сустрэчы на “Музычным Форуме’2008”.
З павагай, аўтар і кіраўнік праекта,
Вячаслаў Ждановіч.